15 сакавіка 2019 года на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай абстаноўцы на пачатку мерапрыемства студэнтам першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» былі ўручаны асаблівыя нагрудныя знакі.
У другой частцы праграмы адбыўся конкурс дэкламантаў вершаў «Я — грамадзянiн Беларусi». Удзельнікі конкурсу, студэнты-мытнікі розных курсаў, прачыталі вершы ўласнага сачынення і творы вядомых паэтаў пра Беларусь на беларускай, рускай, кітайскім і польскай мовах. Пераможцы конкурсу былі вызначаны журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва факультэта, кафедры мытнай справы і мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было напоўнена духам патрыятызму і гонару за сваю краіну.
{gallery}2019/2019_03_15{/gallery}