Подождите, идет загрузка сайта ...

15 сакавіка 2019 года на факультэце міжнародных адносін адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай абстаноўцы на пачатку мерапрыемства студэнтам першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» былі ўручаны асаблівыя нагрудныя знакі.

У другой частцы праграмы адбыўся конкурс дэкламантаў вершаў «Я — грамадзянiн Беларусi». Удзельнікі конкурсу, студэнты-мытнікі розных курсаў, прачыталі вершы ўласнага сачынення і творы вядомых паэтаў пра Беларусь на беларускай, рускай, кітайскім і польскай мовах. Пераможцы конкурсу былі вызначаны журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва факультэта, кафедры мытнай справы і мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было напоўнена духам патрыятызму і гонару за сваю краіну.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках