Студэнтка другога курса факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Уладзіслава Трашко заваявала першае месца ў песенным конкурсе БДУ "Фестываль Эстрады", які кожны год праводзіцца пад эгідай Творчага Саюза БДУ. Уладзіслава ўжо мела досвед удзелу ў дадзеным конкурсе ў 2018 годзе, калі яна хоць і не заваявала прызавое месца, але паабяцала вярнуцца у 2019 годзе з новымі сіламі і небывалым натхненнем!
Уладзіслава выканала песню "Do I knowyou" ArcticMonkeys пад акампанемент свайго аднагрупніка Савелія Мігалені і гурта "Радыёхваля". Настаўнікам Влады быў AlenHit (Алег Шчуцкі), вядомы беларускі выканаўца.
Перш чым патрапіць у фінал, ёй, як і ў мінулым годзе, давялося прайсці некалькі адборачных этапаў, дзе яна паказала сваё майстэрства вакалу. У фінале ўдзельнічалі 14 канкурсантаў, дзе Уладзіслава выступала пад нумарам 6.
Акрамя Уладзіславы ў конкурсе прыняў удзел яшчэ адзін студэнт ФМА, першакурснік спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Аляксей Суцько, які палымяна выканаў песню «It'sMyLife».
Па выніках конкурсу Уладзіславе прадастаўляецца права прадставіць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Рэспубліку Беларусь на Міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2019» у Баку (Азербайджан)! Жадаем поспеху!