Подождите, идет загрузка сайта ...

28 лютага — 3 сакавіка адбыўся візіт групы выкладчыкаў і студэнтаў ФМА БДУ ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт для ўдзелу ў Фарсайт-сесіі міжнароднага праекта «Адносіны Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі з краінамі Прыбалтыйскага рэгіёну: Фарсайт–2030», арганізаванага некамерцыйнай арганізацыі «Асацыяцыя прыбалтыйскіх даследаванняў» (Расія).

На сесіі факультэт прадставілі 20 студэнтаў 14 курсаў спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Сусветная эканоміка», «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», «Мытная справа». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы А. В. Русаковіч, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы І. М. Аўласенка, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. В. Пільгун. У рабоце ў якасці эксперта таксама прымаў удзел намеснік старшыні РГА "Белая Русь" А. В. Шацько. З расійскага боку прагучалі выступы прафесараў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Н. М. Мяжэвіч, Н. Ю. Маркушынай, І. Н. Новікавай, дырэктара Інстытута прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі В. А. Сапрыкі. Старшыня «Асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў», прафесар СПБГУ Н. М. Мяжэвіч распавёў аб рэалізацыі шэрагу паспяховых перспектыўных праектаў у сферы прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і прыбалтыйскімі краінамі. А. В. Русаковіч, разважаючы пра перспектывы рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў у сферы маладзевай палітыкі, падкрэсліў неабходнасць выкарыстання прынцыпу «інтэграцыі знізу», г. зн. засяроджвання ўвагі на тых пытаннях, якія больш за ўсё цікавяць маладых людзей з абедзвюх краін.

У рамках Фарсайт-сесіі былі закрануты многія актуальныя пытанні і праблемы ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў фармаце Саюзнай дзяржавы і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, а таксама пытанні шматбаковага супрацоўніцтва ў Балтыйскім рэгіёне. Дзякуючы ўдзелу ў праекце беларускія і расійскія студэнты змаглі напрактыцы асвоіць метадалогію Фарсайта, змадэляваць развіццё Саюзнай дзяржавы, а таксама ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі з прыбалтыйскімі краінамі да 2030 г. Была пастаўлена задача выявіць асноўныя праблемы для ўзаемадзеяння Беларусі, Расіі і прыбалтыйскіх дзяржаў і прапанаваць шляхі іх рашэння ў трох абласцях: у палітычнай сферы, у эканамічнай і ў сферы маладзевай палітыкі. Прадстаўнікі студэнцкай супольнасці Беларусі і Расіі асаблівым чынам адзначылі, што спрэчныя пытанні ў працэсе рэалізацыі інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы павінны вырашацца на прынцыпах узаемнай павагі суверэнітэту, роўнасці бакоў і адкрытага абмеркавання праблем. У такой атмасферы прайшла і сама Фарсайт-сесія ў Пецярбургу.

Другая частка праекта ў фармаце мінскай сесіі адбудзецца на базе факультэта міжнародных адносін БДУ ў пачатку красавіка 2019 г.

Аўтары: І. М. Аўласенка, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы
               Б. Г. ІодчЫк, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

Фота: А. Паўлава, А. В. Пільгун. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках