Select your language

12 сакавіка ў Доме дружбы пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры германскіх моў Валовіковай І. П. і  Карацюк Т.С. адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" і 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін з паслом Германіі Петэрам Дэтмарам і яго калегамі: намеснікам міністра замежных спраў РБ А. І. Краўчанка, намеснікам старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў РБ С. Г. Навіцкім і іншымі.

Мерапрыемства было прысвечана 27-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія. Падчас сустрэчы были закрануты розныя актуальныя тэмы: эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Германіяй, дапамога Германіі ў аздараўленні беларускай нацыі пасля аварыі на ЧАЭС, а таксама дапамога ў адкрыцці мемарыяльнага комплексу "Трасцянец". У дадатак да абмеркавання актуальных пытанняў было выканана некалькі музычных кампазіцый на беларускай і нямецкай мовах.

{gallery}2019/2019_03_12_02{/gallery}