22 сакавіка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе праводзіцца Міжнародны навукова-практычны семінар "Інструменты абароны пры парушэнні правоў гаспадарчых суб'ектаў на ўнутраным рынку ЕАЭС».
Работа на міжнародным навукова-практычным семінары будзе арганізавана па секцыях:
- Секцыя 1 «Судовыя механізмы абароны правоў і законных інтарэсаў гаспадарчых суб'ектаў у ЕАЭС»;
- Секцыя 2 «Адміністрацыйныя механізмы абароны правоў і законных інтарэсаў гаспадарчых суб'ектаў у ЕАЭС»;
Удзел у семінары будзе цікавы і карысны супрацоўнікам юрыдычнага, знешнеэканамічнага упраўленняў, аддзелаў па міжнародных сувязях беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. На семінары будуць разгледжаны прававыя інструменты і спосабы абароны правоў і законных інтарэсаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання, якімі яны могуць скарыстацца пры ажыццяўленні эканамічнай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС. Плануецца таксама асвятленне пытанняў суадносін нацыянальнага і наднацыянальнага прававога рэгулявання пры рэалізацыі механізмаў такой абароны.
У якасці дакладчыкаў чакаецца ўдзел прадстаўнікоў Cуда Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў Беларусі і Расіі.
З праграмай можна азнаёміцца ТУТ.
Тэрмін падачы матэрыялаў і заявак — да 20 сакавіка 2019 г.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, каб. 516. Пачатак у 9.30.
Арганізатар — кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права пры падтрымцы і садзейнічанні юрыдычнай фірмы Sorainen і юрыдычнага часопіса «Юрыст»
Кантактная асоба — старшы выкладчык Юлія Мікалаеўна Кудравец, тэл. (029) 934 99 58, е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..