Подождите, идет загрузка сайта ...

Адкрыты прыём заявак на конкурс маладых міжнароднікаў дзяржаў-удзельніц СНД імя А. А. Грамыка, прымеркаваны да 110-годдзя выдатнага дыпламата ХХ ст. Афіцыйны сайт конкурсу: http://konkurs-gromyko.org.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, аспіранты, навукоўцы, журналісты, аналітыкі і дыпламаты з дзяржаў-удзельніц СНД не старэйшыя за 35 гадоў. Заканчэнне прыёму заявак – 23:59 12 мая 2019 г.

Прадстаўляемыя на конкурс работы павінны быць прысвечаны даследаванням дыпламатычнага мастацтва і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы ў кантэксце інтэграцыйных аб'яднанняў (Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД)) ці двухбаковых і шматбаковых адносін паміж дзяржавамі рэгіёну.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя неапублікаваныя артыкулы, напісаныя самастойна адным ці некалькімі аўтарамі (аб'ём артыкула – не больш за 30 тыс. знакаў).

Работы фіналістаў конкурсу (30 чалавек) будуць апублікаваныя ў навуковым зборніку артыкулаў. Фіналісты будуць запрошаны на фінальны этап конкурсу ў Маскву ў ліпені 2019 г. (выдаткі пакрываюць арганізатары), які ўключае унікальныя лекцыі і майстар-класы вядучых навукоўцаў, дыпламатаў і практыкаў міжнародных адносін. Усе фіналісты будуць узнагароджаны сертыфікатамі, якія пацвярджаюць выхад у фінал конкурсу.

Пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы: ноўтбук, планшэт, смартфон, а таксама:

  • публікацыя артыкулаў пераможцаў у вядучых навуковых выданнях (пералік ВАК);
  • удзел у экспертных мерапрыемствах, якія праводзяцца Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і Расійска-беларускім экспертных клубам;
  • граматы і памятныя падарункі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 12 мая 2019 г. уключна падаць заяўку праз электронную форму на афіцыйным сайце конкурсу: http://konkurs-gromyko.org, якая змяшчае анкету ўдзельніка і конкурсную працу.

У анкеце неабходна ўказаць хатні адрас (поўнасцю), дату нараджэння, грамадзянства, афіцыйную назву месца вучобы, статус і навуковую ступень, месца працы, пасада, дадзеныя для сувязі: адрас месца жыхарства, кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты.

Аб'ём артыкула, што прадстаўляецца на конкурс, не павінен перавышаць 30 тыс. знакаў, уключаючы прабелы (Times New Roman, 14 кегль, 1,5 інтэрвал). Спасылкі на крыніцы афармляюцца па Гарвардскай сістэме цытавання (Harvard system). Больш падрабязна пра патрабаванні да афармлення працы на сайце конкурсу.

Артыкулы, якія не змяшчаюць спіс літаратуры, у конкурсе не ўдзельнічаюць. Адзін ўдзельнік можа падаць на конкурс толькі адну работу.

Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце конкурсу: http://konkurs-gromyko.org.

Уступайце ў групы Конкурсу ВКонтакте і Facebook.

Па ўсіх пытаннях пішыце арганізатарам у сацыяльныя сеткі або на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках