25 і 26 красавіка 2019 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара.
Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул. Ленінградская, 16, 1-й паверх) з 10.00 да 13.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).
Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваных у Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш за 6 месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 21 рубель 69 капеек + сняданак коштам 04 рубля 34 капейкі + даплата ў памеры 21 рубель 69 капеек студэнтам дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі з факультэта. Таксама выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) у дзень выканання донарскай функцыі.
Для донараў, якія здаюць кроў на бязвыплатнай аснове, прадугледжаны памятныя сувеніры.
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 05 красавіка 2019 г. (13.00)
.