Select your language

1 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" з прафесійным перакладчыкам А. С. Кавалёвым, супрацоўнікам прадстаўніцтва арганізацыі «Лекары без межаў». Сустрэча была арганізавана ў рамках пасяджэння клуба перакладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў «Translator / Interpreter in Professional Communication» (навуковы кіраўнік, дацэнт кафедры А. Ф. Дрозд) пры падтрымцы выкладчыкаў Л. В. Маркінай і Г. Г. Дзянісавай.

У ходзе выступлення Аляксандр Сяргеевіч распавёў студэнтам пра асаблівасці сінхроннага і паслядоўнага перакладу, неабходнасці працы ў камандзе, а таксама выканання прафесійнай этыкі; разгледзеў тыповыя памылкі, якія ўзнікаюць у перакладзе з рускай мовы на англійскую і з англійскай на рускую.

Шматгадовы ўдзел Аляксандра Сяргеевіча ў місіях «Лекараў без межаў», а таксама вялікі прафесійны вопыт выклікалі цікавасць у студэнтаў. Госць адказаў на ўсе пытанні, а ў канцы свайго выступу падзяліўся сакрэтамі і перакладчыцкімі прыёмамі, якія ў значнай меры могуць спрыяць ажыццяўленню якаснага перакладу.

Мы выказваем падзяку Аляксандру Сяргеевічу Кавалёву за выступленне і спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы ў рамках клуба дапамогуць студэнтам удасканальваць навыкі перакладу i прынясуць карысць у іх далейшай перакладчыцкай дзейнасці.

Павел Татур, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» 

{gallery}2019/2019_03_01_02{/gallery}