20 сакавіка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі».
Навуковыя напрамкі канферэнцыі:
- «Прававыя аспекты ў кіраванні мытнай справай»;
- «Эканамічныя аспекты мытнай справы».
Чакаецца ўдзел прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў вядучых ВНУ Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, спецыялістаў у галіне мытнага рэгулявання, мытных паслуг, лагістычных паслуг і міжнародных эканамічных адносін.
Тэрмін падачы матэрыялаў і заявак — 15 сакавіка 2019 г.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, каб. 520. Пачатак у 10.00.
Арганізатар — кафедра мытнай справы ФМА БДУ. Кантактная асоба — старшы выкладчык Ястраб Таццяна Анатольеўна (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. + 375-29-269-01-99).