Кафедра германскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае студэнтаў ВНУ, якія вывучаюць шведскую мову як замежную, прыняць удзел у II міжвузаўскай студэнцкай алімпіядзе па шведскай мове.
Галоўнымі мэтамі і задачамі алімпіяды з'яўляюцца павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння шведскай мовы, пашырэнне іх камунікатыўнай кампетэнцыі, а таксама развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ ў галіне навучання шведскай мове.
Дата і месца правядзення алімпіяды: 29 сакавіка 2019 года (пачатак у 13.00), факультэт міжнародных адносін БДУ (вул. Ленінградская, 20).
Узровень моўнай падрыхтоўкі ўдзельнікаў: В1.
Заданні алімпіяды:
— пісьмовая частка
- тэст па аудзіраванню
- тэст на разуменне прачытанага тэксту
- лексіка-граматычны тэст
— вусная частка
- падрыхтаваная размова на тэму «Дэвіз майго жыцця» (1,5—2 хвіліны)
- непадрыхтаванае вуснае выказванне
Заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца да 27 сакавіка 2019 года па спасылцы https://goo.gl/forms/Rs8OZ8j6kci8LYCS2
Па пытаннях правядзення алімпіяды звяртацца на электронную пошту, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Спадзяемся на супрацоўніцтва і будзем рады бачыць вашых студэнтаў сярод удзельнікаў і пераможцаў алімпіяды па шведскай мове!