Select your language

1 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць нямецкую мову, з вядучым спецыялістам па трансгранічных перавозках у беларускай транспартнай кампаніі Вольгай Віктараўнай Басянок, выпускніцай ФМА 2018 года.

У ходзе гутаркі ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы ўладкавання на працу спецыялістаў па міжнародных адносінах у нашай краіне, умовы выкарыстання замежных моў у прафесійнай дзейнасці, магчымасці далейшага прафесійнага росту.

Адказны арганізатар мерапрыемства — дацэнт кафедры германскіх моў А. В. Васільева.

 

{gallery}2019/2019_03_01{/gallery}