Дэканат ФМА віншуе СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» (кіраўнік Н. М. Барысенка-Кляпач) і СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік» (кіраўнік К. В. Сталярова) з перамогай у конкурсе студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый БДУ гуманітарнага профілю па выніках працы за 2018 г.!
СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме" перамагла ў намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць», а СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік» стала лепшай у намінацыі «Дзейнасць СНДЛ па прыцягненні фінансавання». Жадаем лабараторыям і іх кіраўнікам далейшых поспехаў і новых перамог!