У рамках работы Клуба перакладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў 27 лютага 2019 г. была арганізавана сустрэча студэнтаў ФМА з загадчыкам кафедры замежнай літаратуры, прафесарам МДЛУ Юрыем Віктаравічам Стулавым.
Каласальны навукова-педагагічны вопыт і энцыклапедычныя веды вядучага спецыяліста па літаратуры Вялікабрытаніі і ЗША не пакінуў абыякавымі прыйшоўшых на сустрэчу студэнтаў ФМА спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны" і "Сусветная эканоміка».
Ю. В. Стулаў пачаў сустрэчу з цікавага апавядання аб праблемах перакладу англійскага гумару на прыкладзе твора Ч. Дзікенса "Pickwick Papers". Як вядучы спецыяліст у галіне замежнай літаратуры Ю. В. Стулаў азнаёміў студэнтаў з шэрагам найцікавейшых твораў сусветнай літаратуры, якія яшчэ не перакладзены на рускую і беларускую мовы і чакаюць сваіх перакладчыкаў — гэта раман Antony Doerr "All the light we can not see". Запрошаны госць распавёў прысутным студэнтам пра тое, што чытанне замежнай літаратуры ў арагінале дазваляе набыць глыбокія веды мовы, культуры, традыцый, ментальнасці. Асабліва была падкрэслена думка пра тое, як шмат моўнага матэрыялу і перакладчыцкага досведу можна атрымаць з замежнай літаратуры. Шмат каму запомніліся словы нашага госця пра тое, што «літаратура — гэта краевугольны камень мовы».
Прэзентацыя, падрыхтаваная Ю. В. Стулавым для сустрэчы з удзельнікамі перакладчыцкай клуба, была вельмі інфарматыўнай і выклікала вялікую цікавасць прысутных. Так, лейтматывам выступала найноўшая кніга «150 гадоў ЗША»,якая асвятляе найбольш прыкметныя падзеі ў літаратуры, а таксама новыя імёны амерыканскіх пісьменнікаў, якія з'явіліся за апошнія 20 гадоў. Размова таксама ішла аб розных літаратурных тэхніках, кірунках і поглядах. Асаблівы акцэнт быў зроблены на цікавасці сучасных чытачоў да эксперыментальных напрамкаў, такіх, да прыкладу, як магічны рэалізм.
Студэнтам ФМА быў дадзены экскурс у развіццё адносна маладой па сусветных маштабах літаратуры ЗША праз аналіз твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры ЗША. Так, увазе былі прадстаўлены 12 амерыканскіх нобелеўскіх лаўрэатаў і іх творы, удастоеныя гэтай прэміі. Былі згаданыя C. Lewis "Main Street", E. O'Neill "Long Day's Journey Into Night", P. Buck "The Good Earth Trilogy", Th. Eliot "Ash Wednesday", W. Faulkner, E. Hemingway "An Old Man and The Sea", J. Steinbeck "Of Mice and Men", S. Bellow "Herzog", I. Singer "The Family of Mosca", C . Milosz "The Captive Mind", J. Brodsky, D. Walcot "Another Life", T. Morrison 'Beloved', Bob Dylan for songs, new poetic expression "Chance is a friend of mine".
Асобна Ю. В. Стулаў спыніўся на уладальніках прэстыжнай Пуліцараўскай прэміі (Pullitzer Award). Гаворка ішла аб вобразах сучаснага героя і лідэрах сучаснай амерыканскай літаратуры і іх творах: Edawrd P. Jones "The Known World", "Lost in the city"; Donna Tart "The Goldfinch". Асобна было адзначана, што гэтыя творы чакаюць сваіх перакладчыкаў. Ю. В. Стулаў таксама згадаў і айчынных уладальнікаў Нобелеўскай прэміі – І. Буніна, Б. Пастэрнака, М. Шолахава і А. Салжаніцына.
У ходзе гэтай насычанай сустрэчы ўвага студэнтаў была акцэнтавана на тым, што пераклад як від дзейнасці надзвычай ўзбагачае культуру прымаючую. Студэнтам, якія вывучаюць міжнародныя адносіны, неабходна ведаць, як правільна сфармуляваць фразу, каб іх зразумелі. Наш ганаровы госць таксама закрануў міжкультурныя праблемы, пры абмеркаванні якіх менавіта літаратура дае магчымасць зразумець «болевыя кропкі» сучаснасці.