27 сакавіка 2019 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць IV Прадметную алімпіяду па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1 - 96 01 01 Мытная справа ў рамках праекта "Моладзь, навука, прафесіяналізм –- 2019". Актуальнасць правядзення Алімпіяды па дысцыпліне «Англійская мова» абумоўліваецца нарастаючай роляй замежных моў у сучасным грамадстве, усведамленнем значэння важнасці прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на замежнай мове. Удзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» і роднасных спецыяльнасцяў. Мэта Алімпіяды — рэалізацыя задач па павышэнню якасці прафесійнай адукацыі, фарміраванні агульных і прафесійных кампетэнцый у адпаведнасці з новымі дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі, развіццё патрэбы і здольнасці практычнага валодання маўленчай дзейнасцю. Для ўдзелу ў Алімпіядзе кожная адукацыйная ўстанова праводзіць 1 тур алімпіяды на базе сваіх кафедраў і вызначае каманду ў складзе 4 удзельнікаў і кіраўніка.
Канчатковыя тэрміны падачы заяў для ўдзелу ў 2 туры алімпіяды — 16 сакавіка 2019 года.
Заяўкі накіроўваць па адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Дата правядзення 2 тура алімпіяды — 27 сакавіка 2019 года.
Рэгістрацыі ўдзельнікаў — з 12.00 да 12.50; пачатак алімпіяды ў 13.00
Арганізацыйны камітэт алімпіяды
У адпаведнасці з прафарыентацыйнай праграмай ФМА БДУ і дамоўнымі адносінамі са школамі і гімназіямі да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца таксама навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў, для якіх прадугледжаны конкурс-віктарына.
Дата правядзення — 27 сакавіка 2019 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 13.00 да 13.300; пачатак мерапрыемства ў 13.30