Віншуем студэнтку 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Яўгенію Яцкову, якая атрымала Дыплом III ступені на Міжвузаўскай студэнцкай алімпіядзе па французскай мове.
19 лютага на філалагічным факультэце БДУ адбыўся 2-й тур Міжвузаўскай студэнцкай алімпіяды па французскай мове, у якім прынялі ўдзел 50 студэнтаў, якія прадставілі Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а таксама філалагічны факультэт і факультэт міжнародных адносін БДУ. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Другі тур уключаў у сябе заданні на разуменне відэарэпартажу на французскай мове і вуснае выказванне на зададзеную тэму на французскай мове. Плануецца, што лінгвістычнае спаборніцтва будзе праводзіцца штогод.
Аляксей Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў