Подождите, идет загрузка сайта ...

На працягу двух дзён, 4-ага і 5-ага лютага 2019 г., выкладчыкі кафедры германскіх моў ФМА БДУ, а таксама выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі на семінары «Краіназнаўчыя тэмы на практыка-арыентаваным занятку», арганізаваным Інстытутам нямецкіх даследаванняў і Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD). Дзякуючы лектару DAAD Яну-Петару Абрахаму, які працуе і на нашым факультэце, выкладчыкі пазнаёміліся з цікавай актуальнай інфармацыяй на розныя тэмы, якія выклікаюць гарачую палеміку ў нямецкім грамадстве і актыўна абмяркоўваюцца ў СМІ, выказалі свое разважанні па дадзеных праблемах, абмеркавалі метадычныя магчымасці выкарыстання матэрыялаў на практычных занятках і атрымалі імпульсы для далейшай плённай прафесійнай дзейнасці. Займальна прайшоў і воркшоп «Міжкультурны трэнінг», куратарам якога выступіла лектар DAAD Дора Таціч (МДЛУ). Гэта былі два дні насычанай, прадукцыйнай і, самае галоўнае, вельмі карыснай працы.

Чарняўскі А.А., старшы выкладчык кафедры германскіх моў 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 298 гасцей і ніводнага зарэгістраванага