Подождите, идет загрузка сайта ...

Аб'яўлены конкурс на атрыманне стыпендый Міністэрства замежных спраў Румыніі замежнымі грамадзянамі на формы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі ў 2019–2020 навучальным годзе.

Для ўдзелу ў названай стыпендыяльнай праграме кандыдатам неабходна ў тэрмін да 20 лютага 2019 г. прадставіць у Пасольства Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь наступныя дакументы:

  • запоўненую анкету МЗС Румыніі;
  • запоўненую анкету Міністэрства адукацыі і навуковага даследавання Румыніі;
  • завераныя копіі навучальных дыпломаў;
  • завераныя копіі выпісак з вынікамі вучобы;
  • завераную копію пасведчання аб нараджэнні і яго пераклад на румынскую мову;
  • завераную копію пашпарта (апошнія тры старонкі);
  • медыцынскую даведку;
  • аўтабіяграфію / рэзюмэ;
  • 2 фатаграфіі 40х50 мм.

Метадычны дапаможнік

Спіс рэкамендуемых універсітэтаў.

Дадатковая інфармацыя размешчана ТУТ