Подождите, идет загрузка сайта ...

1 лютага 2019 г. адбылася IX навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў факультэта міжнародных адносін "Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка».

Дэкан ФМА, прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі адкрыў канферэнцыю, звярнуўшыся да яе ўдзельнікаў з прывітальным словам і падкрэсліўшы важнасць укладу маладых вучоных у развіццё беларускай навукі і ўзняцце прэстыжу БДУ на міжнароднай навуковай арэне. З пленарным дакладам аб асноўных напрамках развіцця Савета маладых вучоных БДУ выступіла яго старшыня Алеся Юр'еўна Кузьмінава, а старшыня Савета маладых вучоных ФМА Павел Іванавіч Болтачкао распавёў аб парадку работы канферэнцыі.

У сямі секцыях канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 даследчыкаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах, дыпламатычнай і консульскай практыцы, міжнароднаму і прыватнаму праву, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму турызме, мытнай справе, міжкультурнай камунікацыі і лінгвакраіназнаўстве (з праграмай можна азнаёміцца тут.) 

В. В. Валогіна, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў