Паважаныя студэнты і выкладчыкі! Запрашаем прыняць удзел у Алімпіядзе па брэндынгу, якая праводзіцца на базе кафедры маркетынгу Інстытута бізнесу БДУ.
Алімпіяда па брэндынгу – гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца студэнты розных эканамічных спецыяльнасцяў, курсаў і вышэйшых навучальных устаноў, каб:
- абмеркаваць пытанні па брэндынгу і абмяняцца сваімі думкамі з аднагодкамі і спецыялістамі ў гэтай галіне;
- убачыць сябе ў ролі асоб, якія прымаюць рашэнні ў сферы брэндынгу, вырашаючы задачы, кейсы, пастаянна назапашваючы новыя веды;
- набыць новы вопыт і завесці новыя знаёмствы.
Алімпіяда праводзіцца ў камандным заліку. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець уласную назву, дэвіз і складацца з 2–4 чалавек.
Хто можа стаць удзельнікам?
Студэнты 2–5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю і іншых спецыяльнасцяў гуманітарнага профілю, якія вывучаюць эканамічныя дысцыпліны любой формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.
Якія этапы неабходна прайсці?
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў каманд (з 15 лютага да 5 сакавіка 2019 г.)
- Завочны адборачны тур (15 лютага - 30 сакавіка 2019 г.):
- Рашэнне кейса ў галіне брэндынгу.
- Вочны фінальны тур (25 красавіка 2019 г.):
Тэставае заданне, рашэнне задач і кейса ў галіне брэндынгу, публічнае выступленне перад журы.
Заданні ў рамках Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, якія неабходны ў дзейнасці, звязанай з брэндынгам. Дадзеныя заданні могуць патрабаваць ведаў у галіне маркетынгу, брэндынгу, маркетынгавых даследаванняў і камунікацый, сучаснага маркетынг-менеджменту, эканамічнай тэорыі, эканомікі арганізацыі і іншых эканамічных абласцей.
Які парадак дзеянняў?
- Рэгістрацыя студэнтаў для ўдзелу ў Алімпіядзе з 15 лютага да 5 сакавіка 2019 г. на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
- Пацверджанне Аргкамітэтам ўдзелу ў Алімпіядзе на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі
- Пасля заканчэння рэгістрацыі, 5 сакавіка 2019 г., адпраўка Аргкамітэтам усім удзельнікам заданняў для рашэння ў рамках завочнага адборачнага тура, а таксама патрабаванняў да рашэнняў.
- Да 30 сакавіка 2019 г. адпраўка ўдзельнікамі Алімпіяды рашэнняў заданняў завочнага тура на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
- Па выніках завочнага тура 10 красавіка 2019 г. аб'ява Аргкамітэтам лепшых 10 каманд завочнага тура для праходжання ў вочны тур
- 25 красавіка 2019 г. арганізацыя вочнага тура, па выніках якога будуць вызначаны пераможцы Алімпіяды па брэндынгу.
- Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя і іншыя органы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь.
- Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэту будуць паведамляць асобна па меры правядзення Алімпіяды.
- Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені.
- Пасля заканчэння Алімпіяды плануецца публікацыя лепшых работ удзельнікаў у зборніку кейсаў Алімпіяды па брэндынгу.
- У рамках Алімпіяды таксама плануецца правядзенне майстар-класа, дыскусій з удзелам экспертаў у галіне брэндынгу.
- У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Не забывайце: рэгістрацыя на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 5 сакавіка 2019 года.