2 сакавіка 2019 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і ўпраўленне па справах культуры БДУ праводзіць юбілейны 25-ы фестываль Адкрытай лігі КВЗ БДУ (Першай Мінскай Лігі КВЗ ТТО «АМіК» у РБ) на базе Ліцэя БДУ. На фестывалі будзе праходзіць адбор каманд для ўдзелу ў сезоне Адкрытай лігі КВЗ БДУ 2019 года, а таксама для ўдзелу ў іншых рэспубліканскіх лігах КВЗ.
Ліга КВЗ БДУ існуе з 1994 года (з 1997 года – Адкрытая). За гэты час было праведзена 24 турніры, у якіх прымала ўдзел больш за 450 камандаў.
Пераможца Адкрытай лігі КВЗ БДУ атрымлівае пераходзячы Кубак Легендарнай каманды КВЗ БДУ, на якім гравіруецца назва каманды-чэмпіёна, узнагароджваецца каштоўнымі прызамі і сувенірамі. Таксама пераможца Адкрытай лігі КВЗ БДУ атрымлівае права прадстаўляць КВЗ БДУ на штогадовым фестывалі каманд КВЗ «КиВиН» г.Сочы, РФ. Па выніках сезону вызначаецца «Лепшы КВЗшнік», пераможцы па намінацыях «Лепшы жарт», «Лепшы нумар» і «Лепшы акцёр», якія таксама ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі і сувенірамі.
Адкрытая ліга КВЗ БДУ супрацоўнічае з лігамі Міжнароднага саюза КВЗ (ТТО «АМіК» Беларусь) і Рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Беларуская Ліга КВЗ». Гульні праводзяцца ў актавай зале Ліцэя БДУ.
Запрашаем каманду КВЗ факультэта прыняць удзел у дадзеным Фестывалі КВЗ БДУ.
Заяўкі на ўдзел у фестывалі Адкрытай лігі КВЗ БДУ прымаюцца да 15 лютага 2019 г. на электронны адрас: