22 лютага 2019 г. на факультэце міжнародных адносін плануецца правесці міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларусь у свеце, які змяняецца: гісторыя і сучаснасць», прымеркаваную да 100-годдзя ўзнікнення беларускай дыпламатыі.
Мэты мерапрыемства:
- ацаніць асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Беларусі ў кантэксце гістарычнай рэтраспектывы беларускай дзяржаўнасці;
- выявіць асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі, ступень і выніковасць уздзеяння на яе міжнароднае становішча і знешнюю палітыку еўразійскай і еўрапейскай інтэграцый, а таксама глабальных палітычных трансфармацый, уключаючы фарміраванне новых трансатлантычных адносін і рэалізацыю кітайскай ініцыятывы "пояса і шляха»;
- вызначыць перспектывы развіцця беларускай дыпламатыі з улікам назапашанага гістарычнага вопыту і тэндэнцый сусветнага развіцця;
- выпрацаваць рэкамендацыі адносна ажыццяўлення знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь у кантэксце трансфармацыі сучасных міжнародных адносін.
Навуковыя напрамкі мерапрыемствы:
- Гістарычная рэтраспектыва знешняй палітыкі Беларусі.
- Беларусь пад уздзеяннем еўразійскай і еўрапейскай інтэграцый і кітайскай ініцыятывы "пояса і шляха».
- Новыя трансатлянтычныя адносіны: значэнне для Беларусі.
- Беларуская дыпламатыя на сучасным этапе: вопыт і перспектывы.
Тэрмін падачы заявак да 1 лютага 2019 г. БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА>>>