17 студзеня 2019 года ў Рэспубліканскім маладзевым цэнтры адбыўся фінал конкурсу «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця — будучыня планеты ў нашых руках», у якім прынялі ўдзел 32 фіналіста, сярод іх студэнтка спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» ФМА БДУ Валерыя Праскурына.
Конкурс «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця — будучыня планеты ў нашых руках» быў абвешчаны дзеля папулярызацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця сярод моладзі, інфармавання яе пра механізмы дасягнення паказчыкаў устойлівага развіцця на лакальным і нацыянальным узроўнях, набыцця маладымі людзьмі ведаў і прафесійных кампетэнцый XXI стагоддзя, асваення ідэй і прынцыпаў ўстойлівага развіцця.
Падрабязна пра конкурс можна прачытаць тут
Удзельнікі прэзентавалі свае ўласныя праекты па дасягненню той ці іншай мэты. 17 праектаў сталі лепшымі, у тым ліку праект Валерыі.
Валерыя Праскурына збіраецца распрацаваць віртуальную платформу, якая дапаможа зэканоміць час на пошук інфармацыі аб інфраструктуры горада. Больш падрабязна можна прачытаць тут.
А ўжо 24 студзеня 2019 года Валерыі Праскурынай, як і 16 іншым маладым удзельнікам Конкурсу, прысудзілі званне пасла Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўручылі дыпломы і статуэткі, выкананыя ў выглядзе ромба — сімвала Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання i прысваення звання Моладзевы пасол Мэтаў устойлівага развіцця адбылася ў рамках першага Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю, які праводзіўся ў Мінску. Больш інфармацыі чытайце тут
Цяпер на факультэце міжнародных адносін БДУ Валерыя будзе дзяліцца сваімі ведамі пра мэты ўстойлівага развіцця з аднагодкамі.
Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін ганарыцца такімі студэнтамі, удзячны Валерыі за ўдзел і жадае далейшых творчых поспехаў!
{gallery}2019/2019_01_17{/gallery}