Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ – 2019».
Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыі: «Песня» і «Размоўны жанр. Канферанс».
Апошні тэрмін падачы заяўкі ад факультэта да ўдзелу ў фестывалі – 8 лютага 2019 года. ЗАЯЎКІ прымаюцца па электроннай пошце
Першы агульнаўніверсітэцкі тур адбудзецца: 12—13 лютага 2019 г. з 12.00 да 18.00 у актавай зале Ліцэя БДУ, вул.Ульянаўская, 8.
Пераможца Фестывалю эстрады (намінацыя «Песня») атрымлівае права прадстаўляць БДУ на міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2019», які пройдзе ў Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб Фестывалі эстрады БДУ.
ДАВЕДКІ: упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; www.culture.bsu.by; www.vk.com/estradabsu.
