Select your language

Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні «Фестывалю эстрады БДУ –  2019».

Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца творчыя нумары ў намінацыі: «Песня» і «Размоўны жанр. Канферанс».

Апошні тэрмін падачы заяўкі ад факультэта да ўдзелу ў фестывалі –  8 лютага 2019 года. ЗАЯЎКІ прымаюцца па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама ва ўпраўленні па справах культуры (пр-т Незалежнасці, 4, каб. 211).

Першы агульнаўніверсітэцкі тур адбудзецца: 12—13 лютага 2019 гз 12.00 да 18.00 у актавай зале Ліцэя БДУ, вул.Ульянаўская, 8.

Пераможца Фестывалю эстрады (намінацыя «Песня») атрымлівае права прадстаўляць БДУ на міжнародным песенным конкурсе «Youthvision 2019», які пройдзе ў Баку (Азербайджанская Рэспубліка).

Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць у Палажэнні аб Фестывалі эстрады БДУ.

ДАВЕДКІ: упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211; тэл. (факс): 209-54-69; www.culture.bsu.by; www.vk.com/estradabsu.