14 студзеня 2019 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сійярта са студэнтамі і выкладчыкамі. Падчас сяброўскай гутаркі венгерскі дыпламат падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Беларусь. Ён адзначыў цёплы прыём, які яму аказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а таксама канструктыўныя сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам краіны і знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь. Як адзначыў Петэр Сійярта, беларуска-венгерскія адносіны развіваюцца даволі актыўна, ёсць добры патэнцыял для іх якаснага паляпшэння. Падчас размовы міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі таксама падзяліўся сваім бачаннем існуючай сітуацыі ў Еўрапейскім саюзе. У канцы сустрэчы ў беларускіх студэнтаў была магчымасць задаць міністру цікавячыя іх пытанні па актуальных міжнародных праблемах і беларуска-венгерскіх двухбаковых адносінах.
Валерыя Сокал, 1 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"