Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі з 21 па 31 студзеня праводзіць Дні адчыненых дзвярэй.
Запрашаем азнаёміцца з гісторыяй бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі ў ходзе агляднай экскурсіі, а таксама з рэдкімі выданнямі, прадстаўленымі на выставе "З навуковай скарбонкі мінулых стагоддзяў". Экспазіцыю складаюць заходнееўрапейскія і расійскія навуковыя выданні XVII-XVIII стст. па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, медыцыне, геаграфіі і інш. з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>