Міністэрства адукацыі інфармуе, што ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Музей гісторыі НАН Беларусі арганізуе з 14 студзеня па 1 лютага 2019 г. "Дні адчыненых дзвярэй".
Музей з'яўляецца мемарыяльным комплексам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адначасова культурна-асветніцкай установай. На плошчы каля 250 кв. м размешчана больш за 3,5 тыс. экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця навукі ў Беларусі, стварэнне і развіццё навуковых накірункаў, навуковую і навукова-практычную дзейнасць вучоных, навуковых падраздзяленняў і інстытутаў рэспублікі, станаўленне навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх і гуманітарных навук, выдатныя дасягненні беларускіх вучоных, міжнародныя навуковыя сувязі, пытанні дзяржаўнага кіраўніцтва навукай.
Музей гісторыі НАН Беларусі размешчаны па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.
Час прыёму наведвальнікаў: 10.00—17.00 штодня, наведванне бясплатнае.
Для правядзення групавых экскурсій неабходна папярэдняя дамоўленасць.
НАН Беларусі запрашае выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх зацікаўленых наведаць Музей гісторыі НАН Беларусі.
За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэлефонах: +375 (29) 5922740; 375 (17) 2842818.