Подождите, идет загрузка сайта ...

Віншуем каманду супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін, якая заняла II месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе ў рамках штогадовай спартакіяды "Здароўе". У спаборніцтвах 19—21 снежня 2018 г. прынялі ўдзел Лепяшкоў Юрый Аляксеевіч, дацэнт кафедры міжнароднага права, і аспірант кафедры міжнародных адносін Ма Лэй. Жадаем камандзе супрацоўнікаў ФМА далейшых перамог, а таксама запрашаем усіх жадаючых далучыцца да маючых адбыцца спаборніцтваў:

стрытбол (9—11 студзеня)
жаночы валейбол (15—18 студзеня)
мужчынскі валейбол (21—25 студзеня)
шахматы (14—16 студзеня)
Усім удзельнікам спартакіяды прадастаўляецца магчымасць адпачыць у САК «Брыганціна» на «Днях здароўя» БДУ, а таксама паўдзельнічаць у байдарачных сплавах па Беларусі. Пераможцы ў камандным і асабістым заліку заахвочваюцца кіраўніцтвам.

Па пытаннях удзелу ў спартакіядзе звяртацца да прадстаўніка спартыўна-масавай камісіі, дацэнта Шыманскай Вольгі Юр'еўны.

Вольга Юр'еўна Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў