Кафедра міжнароднага турызму ФМА выказвае шчырую падзяку за правядзенне серыі майстар-класаў у рамках дысцыпліны «Падзейны маркетынг» Аксане Васільеўне Ліпніцкай, дырэктару агенцтва маркетынгавых камунікацый «Арт-Мікс груп» – адной з вядучых кампаній на нацыянальным рынку івентаў. Жывую цікавасць магістрантаў спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» выклікала абмеркаванне актуальных тэм "Новыя падыходы да кіравання зменамі. Трэнды і навінкі івент-маркетынгу 2019 года», «Крэатыўны брыф – залог эфектыўнага мерапрыемства». Аксана Ліпніцкая падрабязна распавяла пра значныя сучасныя трэнды ў арганізацыі падзейных мерапрыемстваў, падзялілася з магістрантамі багатым практычным вопытам праектавання і рэалізацыі івентаў.
А. Н. Рашэтнікава, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму
Т. Печань, магістрант