20.12.2018 на факультэце міжнародных адносін адбыўся Адзіны дзень інфармавання. У рамках дыскусіі быў закрануты шэраг аспектаў адносна Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2016 – 2020 гады.
Дэкан ФМА В. Г. Шадурскі асобна адзначыў неабходнасць правядзення мэтанакіраванай і справядлівай жыллёвай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў для задавальнення грамадзянамі патрэбы ў даступным і камфортным жыллі згодна іх індывідуальным запытам і фінансавых магчымасцях. Правядзенне такой палітыкі, паводле яго слоў, з'яўляецца адным з прыярытэтаў унутранай палітыкі беларускай дзяржавы і служыць падмуркам для стабільнага развіцця грамадства.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дэканата ФМА, кафедраў, студэнцкага актыву, а таксама прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Рыгоравіч Сафонаў. Прадметам дыскусіі таксама была эфектыўная арганізацыя навуковай працы ў БДУ і падрыхтоўка Этычнага кодэкса работнікаў БДУ.
Удзельнікамі былі выказаны розныя пункты гледжання па ўсіх пытаннях,якія абмяркоўваліся.