Подождите, идет загрузка сайта ...

Паважаныя студэнты! Аб'яўляецца набор у каманду ФМА БДУ для ўдзелу ў конкурсе па міжнародным камерцыйным арбітражы «ВАВТ – Міжнародная купля-продаж» імя М. Г. Розенберга, які штогод праводзіцца ў Маскве, РФ.

Тэматыка конкурсу: міжнародная купля-продаж (Венская канвенцыя ААН аб дагаворах міжнароднай куплі-продажы тавараў 1980 г.) і міжнародны камерцыйны арбітраж.

Конкурс уяўляе сабой імітацыю разгляду спрэчкі ў МКАС пры ТПП РФ і праходзіць у два этапы: падрыхтоўка пісьмовых мемарандумаў (студзень—сакавік 2019) і вусныя слуханні (20—22 сакавіка 2019). У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў дзвюх секцыях — на рускай і англійскай мовах.

Суддзямі конкурсу выступаюць арбітры МКАС пры ТПП РФ і арбітраж пры МТПП.

Удзел у конкурсе дазваляе не толькі паглыбіць тэарэтычныя веды, але і набыць практычныя навыкі падрыхтоўкі працэсуальных дакументаў і публічных выступленняў, неабходных у юрыдычнай прафесіі.

Поўную інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць на сайце http://www.vavt.ru/moot.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 2—4 курсаў, магістранты і аспіранты спецыяльнасці "Міжнароднае права".

Жадаючым прыняць удзел у конкурсе просьба паведаміць пра свой намер да 29 снежня 2018 года (субота) у электронным лісце на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., указаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку курс і коратка матывацыю для ўдзелу ў конкурсе.