Подождите, идет загрузка сайта ...

Вы калі-небудзь былі на калядным кірмашы? Высокая прыбраная елка, захутаная ў рознакаляровыя гірлянды, россып маленькіх крамак, якія зазываюць мінакоў цёплым святлом з вокнаў і пахам навагодняга печыва, мяккі снег, які падае на галаву і, самае галоўнае, чаканне цуду. Як у дзяцінстве, калі Дзеда Мароза трэба было так доўга чакаць, а ў самы адказны момант ён усё роўна сыходзіў незаўважаным ...

Цуды здараюцца, і для іх трэба зусім няшмат — усяго толькі кампанія сяброў, якія хочуць падарыць адзін аднаму трохі святочнага настрою. 13 снежня 2018 года на кафедры германскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ сабраліся менавіта такія людзі, каб напярэдадні Калядаў і Новага года зладзіць сапраўднае свята. У гэтым годзе свята прайшло ў новым фармаце — нязмушаным вандаванні па Калядным кафэ. Студэнты невялікімі групкамі стварылі свае асаблівыя кафетэрыі, кожны са сваёй арыгінальнай выпечкай і дызайнам, у якія яны і запрашалі гасцей.

Адкрыла мерапрыемства старшы выкладчык кафедры гнрманских моў Кацярына Іванаўна Ядчанка. Пасля яе цёплых слоў прывітання ўсіх прысутных павіншавала загадчыца кафедры Марыя Фёдараўна Арсенцьева. У холе панавала ажыўленне: гаспадары кафэ дадавалі апошнія штрыхі ў афармленні сталоў, сустракаючы першых гасцей, гучалі навагоднія песні — і госці тут жа пачыналі падпяваць, часам проста па загадзе сэрца, часам, выконваючы вясёлае навагодняе заданне. Госці таксама не адставалі, дарылі паштоўкі, пачастункі, сувеніры — на што толькі хапіла фантазіі! Незадаволеных не было! Для многіх дадзенае мерапрыемства аказалася кропкай адліку да набліжэння Каляд і Новага года. Але абсалютна ўсе адзначалі незвычайную, святочную атмасферу, якая панавала ў холе дзевятага паверху.

У якасці афіцыйнага госця свята наведаў дырэктар Інстытута імя Гётэ Якаб Рачак. Ён павіншаваў усіх са святам, падзякаваў за запрашэнне і адзначыў ролю Інстытута імя Гётэ ў правядзенні розных культурных праграм у Беларусі.

Пасля пачаўся святочны канцэрт, дзе былі прадстаўлены творчыя нумары на нямецкай і шведскай мовах. У канцы свята прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на званне лепшага кафэ і лепшага госця, якое правялі выкладчыкі кафедры германскіх моў. Дыпломы пераможцам уручыў госць свята Даніэль Крутцына.

Свята атрымалася на славу! Вялікі дзякуй усім за ўдзел і з надыходзячым Новым годам!

Паліна Сапёрава, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "" Міжнародныя адносіны

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага