Select your language

У БДУ падведзены вынікі конкурсу «Лепшы маладзевы праект БДУ – 2018».
Гран-пры ўдастоены праект «Мадэляванне ААН на ФМА БДУ». Гэта практыка-арыентаваная ініцыятыва, накіраваная на вывучэнне студэнтамі працэсу прыняцця рашэнняў у розных органах і структурах ААН. Праект спрыяе развіццю дзелавой актыўнасці моладзі, а таксама азнаямленню навучэнцаў з дзейнасцю ААН.

У намінацыі «Універсітэт» першае месца заняў праект ФМА «Зялёны ўніверсітэт», мэтай якога з'яўляецца прапаганда экалагічнай граматнасці сярод студэнцкай моладзі. Кіраўнік праектаў — намеснік дэкана ФМА, кандыдат гістарычных навук Андрэй Уладзіміравіч Селіванаў.

Віншуем!