12 снежня 2018 г. адбылася чарговая навукова-пазнавальная гульня-імправізацыя. Яе тэмай сталі міждзяржаўныя перамовы: «Сірыя. Постканфліктнае ўрэгуляванне».
У гульні ўдзельнічалі звыш 20 студэнтаў ФМА і 3 студэнта факультэта журналістыкі. Яны прадстаўлялі краіны, якія ў той ці іншай меры ўключаны ў працэс спынення грамадзянскай вайны ў Сірыі. Позву перамоў склалі такія праблемы, як прымірэнне бакоў канфлікту і канстытуцыйная рэформа, вяртанне бежанцаў і абмен палоннымі, забеспячэнне міжнароднай гуманітарнай дапамогі Сірыі.
Абмеркаванне кожнай з праблем суправаджаліся вострай дыскусіяй. Усе ўдзельнікі ў поўнай меры змаглі праявіць свае аналітычныя здольнасці, агульнапалітычную і дыпламатычную падрыхтаванасць. Як і ранейшыя гульні-імправізацыі, дадзенае сімуляванне перамоў дазволіла студэнтам-удзельнікам праявіць лідэрскія якасці, навыкі вядзення перамоваў, а таксама ўменне адстойваць пазіцыю прадстаўляемай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі. Дадзены фармат гульні прызнаны вельмі карысным для студэнтаў-міжнароднікаў.
Ужо ў чацвёрты раз студэнты ФМА прымалі ў сябе будучых журналістаў-міжнароднікаў, якія апрабуюць сябе ў якасці прадстаўнікоў розных СМІ і ўдзельнікаў перамоўнага працэсу. Збольшага дзякуючы ім значны вопыт набыў Прэс-цэнтр, які ствараецца на перыяд падрыхтоўкі і правядзення гульні.
Як і раней, правілы гульні меркавалі правядзенне заключнага тайнага галасавання, выбіралі лепшага дэлегата. Ім стаў (прычым у трэці раз на ўжо роайшоўшых гульнях-перамовах) Раміль Гусейнаў – у цяперашні час студэнт 4-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". За сталом перамоў Раміль прадстаўляў Іран. Усе ўдзельнікі гульні-імправізацыі атрымалі каштоўныя падарункі.
Пры падвядзенні вынікаў асабліва адзначана дакладнае кіраўніцтва старшыняў у кожным з 3 раўндаў пасяджэнняў. Выдатным мадэратарам ў першым раўндзе «Прымірэнне бакоў канфлікту і канстытуцыйная рэформа ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы» зарэкамендавала сябе Кацярына Клачкова. Пры абмеркаванні другога раунда "Вяртанне бежанцаў і абмен палоннымі» старшыня Аліцыя Кусойць выдатна справілася са сваёй задачай і прафесійна накіроўвала дыскусію. Выразна сачыла за паводзінамі дэлегацый, не дазваляючы адысці ад галоўнай тэмы трэцяга раўнда «Забеспячэнне гуманітарнай дапамогі САР» старшыня, Ганна Галачкіна.
Арганізатар сімулявання перамоў – Савет аб'яднання «СТАРТ» у складзе: А. Лазараў, К. Арыстангаліева, Л. Леўчык, Р. Гусейнаў, А. Скакун, А. Хаджамурадаў, Р. Курбека, Б. Петрашка, В. Пацыенак пры падтрымцы загадчыка кафедры міжнародных адносін праф. М.Э. Часноўскага. Характэрна, што правесці гульню дапамаглі «ветэраны» – СТАРТаўцы - выпускнікі ФМА С. Вішнеўскі і А. Каротчыкава.
{gallery}2018/2018_12_12{/gallery}