Select your language

11 снежня 2018 года журы ў складзе выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, студэнтаў і прадстаўнікоў органаў школьнага самакіравання гімназій № 12, 30, 32, 36, 146 падвялі вынікі конкурсу відэаролікаў на тэму «Мая прафесія. Мая кар'ера», падрыхтаваных студэнтамі 2—3 курсаў эканамічных спецыяльнасцяў у рамках прафарыентацыйнай работы для старшакласнікаў падшэфных гімназіяў.

Каманды-ўдзельніцы конкурсу відэаролікаў ўзнагароджаны наступнымі дыпломамі:

  • За крэатыўнасць — студэнты 2—3 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент (па напрамках): кірунак спецыяльнасці Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"
  • За артыстычнасць — студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
  • За арыгінальнасць — студэнты 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
  • За інфарматыўнасць і ўсебаковы падыход да асвятлення тэмы «Мая прафесія. Мая кар'ера» — студэнты 3 курса спецыяльнасці" Сусветная эканоміка"
  • За відэаролік, падрыхтаваны да Дня Мытнай службы Рэспублікі Беларусь — студэнты 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"
  • За лепшую рэжысёрскую працу ўзнагароджаны Павел Татур, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму".

Дзякуем за рознабаковае асвятленне тэмы і цікавае ўвасабленне ідэй! Віншуем!