Цэнтр па правах чалавека пры факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб'яўляе конкурс заявак на правядзенне міждысцыплінарных даследаванняў у галіне правоў чалавека у 2019 г. у складзе даследчага калектыву.
Умовы ўдзелу:
- даследчы калектыў павінен складацца з трох-чатырох удзельнікаў;
- у даследчым калектыве павінны быць прадстаўлены спецыялісты розных галін навукі (юрыдычнай, гістарычнай, эканамічнай, псіхалагічнай і іншых сацыяльна-гуманітарных і прыродазнаўчых навук у залежнасці ад тэматыкі прапанаванага даследавання);
- у даследчым калектыве павінны быць прадстаўлены розныя ўніверсітэты розных гарадоў Беларусі.
Падрабязная інфармацыя ТУТ
Апошні тэрмін падачы заяўкі — 5 студзеня 2019 г.
Абвяшчэнне вынікаў — 25 студзеня 2019 г.