Select your language

Цэнтр па правах чалавека пры факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб'яўляе конкурс заявак на правядзенне міждысцыплінарных даследаванняў у галіне правоў чалавека у 2019 г. у складзе даследчага калектыву.

Умовы ўдзелу:

  • даследчы калектыў павінен складацца з трох-чатырох удзельнікаў;
  • у даследчым калектыве павінны быць прадстаўлены спецыялісты розных галін навукі (юрыдычнай, гістарычнай, эканамічнай, псіхалагічнай і іншых сацыяльна-гуманітарных і прыродазнаўчых навук у залежнасці ад тэматыкі прапанаванага даследавання);
  • у даследчым калектыве павінны быць прадстаўлены розныя ўніверсітэты розных гарадоў Беларусі.

Падрабязная інфармацыя ТУТ

ЗАЯЎКА

Апошні тэрмін падачы заяўкі — 5 студзеня 2019 г.

Абвяшчэнне вынікаў — 25 студзеня 2019 г.