Select your language

Студэнты-мытнікі 1—3 курсаў, якія плануюць у будучыні працаваць у сферы аказання мытных паслуг, праслухалі цыкл лекцый аб псіхалогіі і тэхналогіі вядзення сучаснага бізнесу. Заняткі праводзіў кіраўнік карпаратыўнага навучання ў групе кампаній VIM UNION Н. В. Чукісаў. Ён з'яўляецца спецыялістам у галіне фінансавага планавання і кіравання асабістымі фінансамі, сертыфікаваным коучам, членам міжнароднай федэрацыі бізнес коучынга ICF Russia Chapter, а таксама на працягу 2009—2015 гг. быў кіраўніком партнёрам ЗАТ "Аскарготермінал". Лекцыі прыцягнулі вялікую ўвагу студэнтаў і плануецца, што ў вясновым семестры Н. В. Чукисов правядзе новы лекцыйны цыкл — «Свой шлях. Ад учарашняга студэнта да эфектыўнага кіраўніка».

В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы