Select your language

3 снежня студэнты 1-й групы 1-га курса (спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны") разам з куратарам дацэнтам А. В. Дземідовіч наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У рамках наведвання была праслухана экскурсія па стацыянарнай экспазіцыі "Старажытная Беларусь", большасць экспанатаў якой складаюць археалагічныя знаходкі. Падчас наведвання музея студэнты пашырылі свае ўяўленні аб матэрыяльнай культуры, а таксама аб асноўных вехах палітычнага развіцця беларускіх зямель у эпоху Сярэднявечча і Новага часу. Варта заўважыць, што першакурснікі прадэманстравалі высокі ўзровень эрудыраванасці і ведаў, адказваючы, практычна, на кожнае пытанне экскурсавода.

А. В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін

 

{gallery}2018/2018_12_03{/gallery}