Select your language

З 29 лістапада па 2 снежня 2018 гада ў горадзе Маскве адбыўся другі штогадовы міжнародны студэнцкі Конкурс «Вырашэнне спрэчак у Еўразійскім эканамічным саюзе – 2018».

Каманда факультэта міжнародных адносін БДУ ў складзе студэнтаў 4 курса Аляксея Шанторы, Аляксея Селюна і Таццяны Пацяпні (спецыяльнасць  "Міжнароднае права") заняла другое месца.

У фінальным паядынку студэнты ФМА БДУ супрацьстаялі камандзе з Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя).

Лепшым спікерам фінальнага раўнда быў прызнаны Аляксей Селюн. Аляксей Шантора заняў ганаровае трэцяе месца сярод усіх выступоўцаў па выніках Конкурсу. Падрыхтоўкай каманды займалася загадчыца кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Васільеўна Бабкіна.

У 2018 годзе ў Конкурсе удзельнічалі 18 каманд з ВНУ дзяржаў - членаў Саюза і Рэспублікі Малдова, 12 каманд былі прадстаўлены ў ходзе вуснай часткі Конкурсу.

Арганізатарамі Конкурсу з'яўляюцца Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя сумесна з Цэнтрам міжнародных і параўнальна-прававых даследаванняў пры падтрымцы Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.

{gallery}2018/2018_12_02{/gallery}