Select your language

Студэнты нашага факультэта актыўна ўдзельнічаюць як у міжнародных, так і ў рэспубліканскіх конкурсах і праектах на замежных мовах. Так, 30 лістапада 2018 года дзве каманды пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Веранікі Міхайлаўны Васілевіч і Таццяны Іванаўны Макарэвіч прымалі ўдзел у міжвузаўскім конкурсе перакладчыкаў ва ўніверсітэце "МІПСА". Выконваючы такія складаныя перакладчыцкія заданні, як агучванне відэа, пераклад вершаў і прозы, наша каманда ў складзе Дар'і Кучынскай, Паўла Мартыненка і Багдана Іодчыка заняла ганаровае 2-ое месца сярод 8 каманд, цалкам рэалізаваўшы свой творчы і моўнай патэнцыял! У гэтым конкурсе прымалі ўдзел і студэнты 4 курса Павел Анціпін, Дыяна Дейнека, Злата Калацкая (спецыяльнасць "Міжнароднае права"). Ад усёй душы віншуем нашых канурсантаў і жадаем ім далейшых поспехаў у творчай і прафесійнай дзейнасці! Адзначым, што і ў мінулым годзе каманда ў складзе Дар'і Троцкай, Дар'і Башарымавай, Ксеніі Скварцовай, Караліны Буруновай і Маргарыты Мароз заняла ганаровае 3 месца ў міжвузаўскім конкурсе перакладчыкаў.

У гэты ж дзень, 30 лістапада 2018 года, адбылася VIII-я міжнародная студэнцкая канферэнцыя на замежных мовах "Мір у XXI-м стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты», якая праходзіла на базе БДЭУ. Сярод ганаровых гасцей дадзенага навуковага мерапрыемства прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, аташэ па супрацоўніцтве ў галіне сярэдняй і вышэйшай адукацыі Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама вядомыя дзеячы айчынных і замежных навуковых і бізнес-супольнасцяў.

Наш факультэт і кафедру англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў прадстаўляла каманда студэнтаў (спецыяльнасць "Міжнароднае права") у складзе Уладзіслава Бурака, Івана Урэцкага і Шэлепень Таццяны пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Святланы Уладзіміраўны Салаўёвай. Прафесійнае журы высока ацаніла ўзровень валодання мовай прафесійнай камунікацыі студэнтаў ФМА: па выніках працы секцый яны былі ўзнагароджаны памятнымі сертыфікатамі. Студэнтка Таццяна Шэлепень у якасці капітана каманды была ўдастоена сертыфіката з адзнакай.

Загадчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Ірына Мікалаеўна Івашкевіч выказвае ПАДЗЯКУ студэнтам за актыўны ўдзел у міжвузаўскім конкурсе перакладчыкаў і міжнароднай студэнцкай канферэнцыі на замежных мовах "Мір у XXI-м стагоддзі".