Кафедры міжнародных эканамічных адносін і англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашаюць удзельнікаў вочнага тура III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы для праходжання конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін, які адбудзецца 5 снежня 2018 года.
Прапануецца наступны фармат конкурсу:
- з 13.00 да 18.00 пройдуць тэсты па праверцы ведаў эканамічнай англійскай мовы для ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага заліку. Па выніках тэстаў будуць абраны лепшыя ўдзельнікі, якія выйдуць у фінал.
- У 13.00 пройдуць наступныя конкурсныя мерапрыемствы:
— аўдыторыя 709 — тэсты па Listening Comprehension і Use of English для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку
— аўдыторыя 1008, 1009 — тэст па Reading Comprehension для ўдзельнікаў каманднага заліку.
- У 15.00 адбудзецца фінал конкурсу:
— аўдыторыя 1008 — Public Speaking Competition для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку
— аўдыторыя 1009 — конкурс Case Studies для ўдзельнікаў каманднага заліку.
Вынікі конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін вочнага тура III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы будуць абвешчаныя 6 снежня 2018 года
Жадаем усім удзельнікам праявіць сябе знаўцамі актуальных пытанняў сусветнай эканомікі і годна прадставіць свае праекты на англійскай мове!