Select your language

Кафедры міжнародных эканамічных адносін і англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашаюць удзельнікаў вочнага тура III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы для праходжання конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін, які адбудзецца 5 снежня 2018 года.

Прапануецца наступны фармат конкурсу:

  • з 13.00 да 18.00 пройдуць тэсты па праверцы ведаў эканамічнай англійскай мовы для ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага заліку. Па выніках тэстаў будуць абраны лепшыя ўдзельнікі, якія выйдуць у фінал.
  • У 13.00 пройдуць наступныя конкурсныя мерапрыемствы:

— аўдыторыя 709 — тэсты па Listening Comprehension і Use of English для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку

— аўдыторыя 1008, 1009 — тэст па Reading Comprehension для ўдзельнікаў каманднага заліку.

  • У 15.00 адбудзецца фінал конкурсу:

— аўдыторыя 1008 — Public Speaking Competition для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку

— аўдыторыя 1009 — конкурс Case Studies для ўдзельнікаў каманднага заліку.

Вынікі конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін вочнага тура III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы будуць абвешчаныя 6 снежня 2018 года

Жадаем усім удзельнікам праявіць сябе знаўцамі актуальных пытанняў сусветнай эканомікі і годна прадставіць свае праекты на англійскай мове!