Віншуем каманду супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін, якая заняла III месца ў спаборніцтвах па плаванні ў рамках штогадовай спартакіяды "Здароўе". У спаборніцтвах прынялі ўдзел: Алена Іванаўна Маркасьян (I месца ў 4-й узроставай групе), Аляксандр Мухтаравіч Байчароў (III месца ў 4-й узроставай групе), Таццяна Сяргееўна Шарупіч (III месца ў 3-й узроставай групе), Алена Міхайлаўна Анкуда , Алена Веніямінаўна Белазёрава, Алена Анатольеўна Коўшар, Сяргей Вячаслававіч Палічэнкаў, Аляксандр Вадзімавіч Бабук. Віншуем каманду ФМА з прызавым месцам і жадаем поспехаў у наступных этапах спартакіяды!
Вольга Юр'еўна Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў

