26 — 30 лістапада 5 студэнтаў ФМА, якія вывучаюць шведскую мову, наведалі Стакгольм у рамках адукацыйнай праграмы Шведскага інстытута.
Праграма візіту ўключала экскурсію па Рыксдагу, сустрэчу з прадстаўнікамі палітычных партый і ўніверсітэтаў. Студэнты ФМА даведаліся, як адбываецца прыняцце рашэнняў у працоўных групах парламента, што натхняе шведскіх студэнтаў на вывучэнне рускай мовы і чаму ваду ў Стакгольме можна піць прама з-пад крана.
У Нацыянальнай бібліятэцы Швецыі атрымалася пагартаць віртуальныя старонкі так званага Гіганцкага кодэкса, акружанага легендамі рукапісу 13 стагоддзя, а ў Драматычным тэатры ацаніць сучасную інтэрпрэтацыю вечных пытанняў пра сэнс быцця.
"Мне падчас паездкі здавалася, што час цячэ па-іншаму. Кожны дзень быў максімальна насычаным новымі знаёмствамі і ўражаннямі", — распавядае студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Юлія Каралёва.
Усе сустрэчы праходзілі на шведскай мове, што дазволіла студэнтам адначасова з паглыбленнем ведаў пра Швецыю павысіць узровень валодання шведскай мовы.
"Паездка была для мяне вельмі карыснай, бо я змагла прымяніць веданне шведскай мовы на практыцы. Я пазнаёмілася са студэнтамі Стакгольмскага ўніверсітэта, якія вывучаюць рускую мову, і расказала ім больш пра Беларусь. Спадзяюся, яны калі-небудзь прыедуць да нас у госці! " (студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Ганна Зыкава.)
У паездцы таксама прынялі ўдзел студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Цэнтра шведскіх даследаванняў.
Н. Г. Шпакоўская, старшы выкладчык кафедры германскіх моў.
{gallery}2018/2018_11_30{/gallery}