
У рамках правядзення III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы 4 снежня адбудуцца майстар-класы з экспертамі ў галіне фінансаў. Майстар-класы будуць праводзіцца ў аўдыторыі 1201.
Праграма ўключае:
- 10.00—10.15: Урачыстае адкрыццё III Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы
- 10.15—10.45: Сусветны вопыт лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі (Д. Крупскі, начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі РБ)
- 10.45—11.15: Інвестыцыйны патэнцыял Рэспублікі Беларусь (Т. Загорская, кансультант аддзела маркетынгу і камунікацый Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі РБ)
- 11.15—12.00: Венчурныя інвестыцыі: асаблiвасцi прыцягнення (спікер ўдакладняецца)
- 12.00—13.00: Развіццё лічбавых банкаўскіх тэхналогій (А. Падрэз, начальнік упраўлення лічбавых тэхналогій Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь)
- 14.00—15.00: Альтэрнатыўныя і інавацыйныя спосабы інвеставання ў РБ (А. Прыходзька, начальнік упраўлення інвестыцыйнага бізнесу МТБанка)
- 15.15—16.15: Псіхалагічная гульня «Асабісты брэнд» (Н. Ільінская, Ю. Яцкевіч, прафесійныя псіхолагі)
- 16.15—17.00: Як не праспаць 4 гады ва ўніверсітэце? (Д. Волошчык, кіраўнік аддзела маркетынгу і PR SoftClub)
- 17.00—18.00: Ідэальны кандыдат: 5 крокаў знайсці працу мары (Н. Камейша, спецыяліст па працы з персаналам кампаніі Ersnt & Young)
У рамках мерапрыемстваў паўфіналу Алімпіяды 5 снежня таксама адбудзецца сустрэча з яшчэ адным экспертам:
16.30—17.30: Спосабы прыцягнення інвестыцый у асноўны капітал прадпрыемства (А. Філон, старэйшы інвестыцыйны аналітык кіруючай кампаніі фондамі прамых інвестыцый «Зубр Капітал»)
Аргкамітэт Алімпіяды запрашае ўсіх жадаючых наведаць дадзеныя майстар-класы