6 лістапада 2018 года студэнты 2 курса спецыяльнасцяў "Мытная справа" і "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін і дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаева наведалі пасяджэнне Суда Цэнтральнага раёна г. Мінска па справе аб кампенсацыі маральнай шкоды.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму суддзі Мацкевіч Э. А. студэнты атрымалі практычныя веды ў галіне грамадзянскага працэсу, у тым ліку, аб парадку заслухоўвання бакоў, допыту сведак, даследаванні доказаў, вынясенні і абвяшчэнні судом рашэння па справе.
Таксама ўдзел у судовым пасяджэнні дазволіў студэнтам усвядоміць складанасць і запатрабаванасць прафесіі суддзі і павысіць матывацыю да паглыблення і пашырэння ведаў і навыкаў, неабходных для паспяховай прафесійнай дзейнасці.
