20 лістапада 2018 г. у Доме дружбы ў рамках чарговага пасяджэння клуба «Юны дыпламат» адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь В. В. Сарачанам. Высокі госць распавёў пра славутасці і гісторыю Малдовы, падзяліўся асабістымі ўражаннямі пра Беларусь, распавёў пра свой жыццёвы шлях і, у прыватнасці, пра тое, як складалася яго кар'ера на дзяржаўнай і дыпламатычнай службе. Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у віктарыне на лепшае веданне фактаў пра Малдову.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты факультэта міжнародных адносін (спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і "Сусветная эканоміка»), а таксама дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы І. М. Аўласенка. Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць даведацца з першых вуснаў інфармацыю аб асноўных напрамках развіцця беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, пра фармат узаемадзеяння Рэспублікі Малдова з Еўразійскім эканамічным саюзам, пра плюсы і мінусы падпісанага ў 2014 годзе Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Студэнт 1 курса Анней Ласка быў уганараваны спецыяльным падарункам за лепшае пытанне дня.
Ігар Аўласенка, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ, кандыдат гістарычных навук