Подождите, идет загрузка сайта ...

Да ўвагі валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў!

Усім валанцёрам пасля рэгістрацыі на сайце volunteers.minsk2019.by неабходна прайсці персанальнае сумоўе з прадстаўнікамі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

Студэнты, якiя не праходзiлi персанальнае сумоўе вясной 2018 г., запрашаюцца на сумоўе ў кабінет 110 галоўнага корпуса БДУ (пр-т Незалежнасці, 4) па графіку:

  • 28 лістапада (12:00—16:00);
  • 29 лістапада (13:00—17:00);
  • 30 лістапада (10:00—14:00). 

Запрашаем зарэгістраваных валанцёраў, а таксама жадаючых імі стаць на інфармацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і Вучэбнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі» са студэнтамі БДУ па пытанні ўдзелу ў якасці валанцёраў, а таксама па пытанні спецыялізаванай моўнай падрыхтоўкі:
28 лістапада 13:30 вул. Курчатава, 5, ауд.212
29 лістапада 14:25 вул. Маскоўская, 15а, к. 62, Корпус Інстытута Бізнесу БГУ
30 лістапада 15:00 вул. Ленінградская, 8 к. 609, Корпус юрыдычнага факультэта
3 снежня 14:05 вул. Карла Маркса к. 63, корпус эканамічнага факультэта
5 снежня 14:40 вул. Кальварыйская, 9, актавая зала факультэт журналістыкі

У БДУ інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку студэнтам-валанцёраў ІІ ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ аказвае Цэнтр валанцёрскай дзейнасці. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў каб. 108 галоўнага корпуса БДУ (пр-т Незалежнасці, 4), тэл. 209-53-12, або пісаць паведамленні ў групах vk.com/proekt_bsu і vk.com/volunteerbsu

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках